Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэгіянальнае свята кавальскай справы «Крашынскі перазвон»

14 чэрвеня 2025 года ў аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна, на радзіме каваля і паэта Паўлюка Багрыма, прайшло адкрытае рэгіянальнае свята кавальскай справы «Крашынскі перазвон»..

Фестываль адкрывалі доктар мастацтвазнаўства, прафесар галоўны навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута народны майстар Беларусі, Чалавек года Магілёўшчыны Сяргей Кудзікаў. Абодва не толькі прызнаныя беларускія ўмельцы, але і члены журы кавальскага конкурсу.

Свята, прысвечанае гэтаму ганароваму рамяству, упершыню правялі на радзіме народнага самародка паэта і каваля Паўлюка Багрыма ў 2016 годзе. З тых часоў свята кавальскай справы стала традыцыйным, а ў 2021 годзе гэтае ўпадабанае мерапрыемства атрымала статус абласнога і стала сапраўдным брэндам Баранавіцкага раёна.

Тэкст і фота з сайта: Барановичская объединенная газета «Наш край»

belБеларуская мова