Руская мова ў сучаснай білінгвальнай прасторы: зб. навук. ст. / рэдкал.: І. В. Елынцава (навук. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства ім. Я. Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 320 с.
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў, у якіх разглядаюцца актуальныя пытанні сучаснага стану і развіцця рускай мовы, праблемы функцыянавання рускай мовы ва ўмовах білінгвізму, праблемы супастаўляльных даследаванняў рускай мовы з нацыянальнымі мовамі, пытанні лексікалогіі і лексікаграфіі, семантыкі, марфемікі і словаўтварэння і г.д. , а таксама тэарэтычныя і практычныя праблемы методыкі выкладання рускай мовы ў школе і ВНУ і пытанні навучання рускай мове як замежнай.
Разлічаны на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў і ўсіх, хто цікавіцца праблемамі ў галіне русістыкі і двухмоўя.