16 студзеня 2025 года ў ДУА "Гімназія № 56 г. Мінска" прайшоў навукова-практычны семінар на тэму «Генацыд беларускага народа ў перыяд фашысцкай акупацыі БССР 1941–1944 гг. Безгрунтоўнасць спроб фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» .
Дакладчыкам выступіў Даніловіч В.В., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук. Судакладчыкам стаў Рэмішэўскі К.І., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, які прадэманстраваў архіўны кіналетапіс аб генацыдзе беларускага народа.
Тэкст і фота з сайта: ДУА "Гімназія № 56 г. МІнска"