Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Семінар «Пад знакам Перамогі»

На платформе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў семінар “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, ‒ сумеснае мерапрыемства акадэмічнай бібліятэкі і навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова”.

У сваім пленарным выступленні Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, падрабязна спыніўся на тэме былых супрацоўнікаў установы – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, падмацаваў сваё выступленне відэапрэзентацыяй.

Эмацыянальным і факталагічна багатым было выступленне Веранікі Мікалаеўны Курцовай, загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ‒ “Дыялектныя тэксты як комплексная навукова-інфармацыйная крыніца пра падзеі ваеннага часу”.

Тэкст і фота з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

belБеларуская мова