Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сумеснае пасяджэнне Камісіі па культуры і Камісіі па навуцы і адукацыі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі

26 чэрвеня 2025 года Л.Г. Дуктава, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прыняла ўдзел у сумесным пасяджэнні Камісіі па культуры і Камісіі па навуцы і адукацыі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі камісій Парламенцкага Сходу, міністэрстваў і ведамстваў Расіі і Беларусі, якія курыруюць пытанні навукі, адукацыі і культуры.

Дуктава Л.Г. выступіла па пытанні аб перспектывах правядзення сумесных беларуска-расійскіх даследаванняў па тэме «Культурны код як інтэгратар яднання народаў Беларусі і Расіі».

belБеларуская мова