20 мая 2024 года ў 15.00 у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбудзецца кінапаказ-даклад "Стварыць мастацтва з пекла зямнога", прысвечаны франтавым кінадакументалістам-беларусам і кіналетапісу вызвалення Беларусі.
Дакладчык — Рэмішэўскі Канстанцін Ігаравіч, старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.
Мерапрыемства пройдзе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі па адрасе: г.Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302.