Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Там можна ўбачыць, як жыла арыстакратыя XVIII стагоддзя

Марылі апынуцца ў XVIII стагоддзі і закружыцца ў паланэзе? Сардэчна запрашаем у Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры НАН Беларусі!

Барыс Лазука, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт: «Вобраз шляхціца таго часу, асоба, якая гаворыць пра мужчыну як пра рыцара, як пра ваяра, які абараняе свой род, сваю сям'ю. А цяпер уявіце яго ў танцы, у паланэзе. Ён кланяецца жанчыне, і вось тады гэтыя рукавы, якія называюцца вылеты... Яны падалі да ног дамы, гэтыя канцы слуцкага пояса таксама апускаліся да зямлі, і перад намі было вось гэтае асаблівае шанаванне жанчыны. Гэты касцюм быў пашыты па знойдзеных аўтэнтычных выкрайках XVIII стагоддзя». 

belБеларуская мова