14 мая 2024 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, даследчык творчасці Якуба Коласа Анатоль Трафімчык прыняў удзел у праграме "Творчы вечар" з Галінай Шаблінскай пад назвай "Юбілейны ракурс. Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа".
Размова ў студыі вялася аб тым сутнасным, што будуе жыццё кожнага. Гэта радавод і памяць, якія злучаюць пакаленні. Калі звярнуцца да такой тэмы ў літаратуры, то спадчына Якуба Коласа непасрэдна звязана з ёю. У многіх яго творах мы знаходзім тое, што цяпер называюць месцам моцы. А для самога творцы такой апорай былі яго родныя мясціны.
Тэкст і фота з сайта: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё