23 мая 2024 г. у 15.30 у рамках дня выяўленчага мастацтва і архітэктуры Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбылася лекцыя "Тэндэнцыі камп'ютарнай архітэктурнай візуалізацыі", якую арганізаваў аддзел архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Лектар — Балуненка Ірына Іванаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры.
Слухачы даведаліся аб трох ключавых кірунках, у якіх развіваецца камп'ютарная архітэктурная візуалізацыя ў 2000-я – 2020-я гады: фотарэалізме, постдыгітальнай графіцы і гіперрэалізме. Наведвальнікі азнаёміліся з унікальнымі рысамі кожнага з кірункаў, даведаліся аб станоўчых і праблемных баках кожнага падыходу да выявы архітэктуры з дапамогай камп'ютара.