Нязменная якасць класічных твораў — праз гады і стагоддзі выпраменьваюць тое зорнае святло і энергію, якія даюць духоўную моц і трываласць многім пакаленням чытачоў. Праўда, важна зразумець і адваротнае: толькі актыўнае выкарыстоўванне багатай літаратурнай спадчыны мае плён для кожнага з нас. А гістарычная адлегласць часу падкрэслівае гэтую нябачную сувязь і дае магчымасць больш глыбокага асэнсавання і новага прачытання класікі.
"Юбілейны ракурс. Да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі» — так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара» з Галінай Шаблінскай.
Госці студыі — даследчыкі яго творчасці, літаратуразнаўцы, навуковыя супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Інэса Баўтрэль і Наталля Пыско.
Тэкст і фота з сайта: Першы нацыянальны канал беларускага радыё