Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Фестываль навукі-2025

6 верасня 2025 года ў Батанічным садзе на Фестывалі навукі прайшла прэзентацыя кнігі «Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў» старшага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдата гістарычных навук Шаўчэнкі Яны Сяргееўны.

Мерапрыемства наведаў акадэмік, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Каваленя Аляксандр Аляксандравіч. Ён адзначыў важнасць захавання традыцый для сучаснай навукі.

Таксама ў рамках прэзентацыі праводзіўся майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў з выкарыстаннем траў ад народных майстроў. 

belБеларуская мова