20 ліпеня 2024 года ў Мінску прайшоў патрыятычны форум, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў краіне. Мерапрыемства сабрала важных гасцей, экспертаў, актывістаў і звычайных грамадзян, якія жадаюць адзначыць і абмеркаваць значнасць гэтага інстытута ў гісторыі і развіцці Беларусі.
Сярод удзельнікаў былі і члены прафсаюза Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам са старшынёй.
На форуме выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, які ўказаў, што Прэзідэнт крок за крокам пабудаваў дзяржаву, у якой інтарэсы чалавека працы стаяць на першым месцы і абаронены.
– Многія тут памятаюць 90-я гады. Памятаюць, у якім стане была эканоміка, што многія прадпрыемствы стаялі на мяжы поўнага закрыцця. Памятаюць, калі мільёны працоўных нашай краіны ў прынцыпе не ведалі, будзе ў іх заўтра праца ці не. Людзі выжывалі як маглі. І менавіта наш Прэзідэнт стаў на абарону інтарэсаў чалавека працы, – адзначыў Юрый Сянько.