Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нац. акад. Навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад. і навук. рэд.: С. У. Грунтоў, В. М. Папко. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 399 с. : іл.
Зборнік навуковых даследаванняў і матэрыялаў прадстаўляе спадчыну г.п. Шарашова і Пружанскага краю ў этнаграфічнай, фалькларыстычнай, архітэктурнай і мастацтвазнаўчай перспектыве. У кнізе змешчаны артыкулы вучоных з Мінска, Брэста і Гродна, а таксама працы краязнаўцаў з Шарашова і Пружанаў. Выданне багата ілюстравана, вялікі акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і фатаграфій з фондаў архіва ІМЭФ НАН Беларусі. Зборнік падрыхтаваны да 645-годдзя Шарашова.
Кніга будзе цікавая гісторыкам, этнолагам, фалькларыстам, мастацтвазнаўцам, а таксама ўсім рэгіянальным даследчыкам.