Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Экскурсія на хлебазавод № 5

16 ліпеня  прафсаюзны камітэт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры арганізаваў вытворчую экскурсию на хлебазавод № 5.

Падчас экскурсіі члены прафсаюза Цэнтра даведаліся пра гісторыю развіцця хлебазавода, азнаёміліся з тэхналогіяй вытворчасці. Супрацоўнікі Цэнтра ўбачылі ўвесь працэс вырабу хлеба: ад насыпання мукі да ператварэння яе ў гатовую прадукцыю. Паспрабавалі толькі што спечаны батон і жытні хлеб, убачылі, як робяць кандытарскія вырабы.

belБеларуская мова