20–25 мая беларуская навуковая дэлегацыя ў складзе І.Л. Капылова, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, В. М. Курцовай, загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, І. М. Скварцовай, загадчыка аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і І.У. Будзько, загадчыка кафедры беларускай і рускай моў факультэта міжнароднага супрацоўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, наведалі Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Паездка была прысвечана вырашэнню некалькіх практычных задач. Галоўнымі сярод іх былі, па-першае, сустрэча з прадстаўнікамі кіраўніцтва Кастрамской вобласці па міжнародных сувязях і супрацоўніцтве і прадстаўнікамі рэктарата Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта, па-другое, удзел у Міжнародным круглым стале “Е. В. Честняков и Я. Н. Дроздович как представители культурного Ренессанса начала ХХ века” і іншых мерапрыемствах, што праводзіліся ў гэты час у Кастрамскім універсітэце ў рамках Міжнароднага тыдня нацыянальных моў і культур, прысвечанага 225-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна, Дню славянскай пісьменнасці і культуры і Міжнароднаму дню філолага.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі