31 жніўня ў рамках Дня беларускага пісьменства ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Івацэвіцкія чытанні – 2024”, арганізаваная Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
З вітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Лакотка А.І., начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрыевіч У.У., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Кузьмін А.А., прарэктар па навуковай рабоце Акадэміі адукацыі доктар педагагічных навук, дацэнт Зелянко В.У., старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Крыванос Л.М.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа