25–29 сакавіка 2024 г. у Брэсце сабраліся найлепшыя знаўцы беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў 9–11 класаў Рэспублікі Беларусь. У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды прымалі ўдзел па адной камандзе ад кожнай вобласці і г. Мінска, а таксама каманда Ліцэя БДУ.
У склад журы акрамя выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў краіны і прадстаўнікоў ДУА “Акадэмія адукацыі” ў гэтым годзе ўваходзілі і супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”) – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук Вікторыя Іванаўна Уласевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка.
З сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі