4 красавіка 2024 года ў 16.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта "Першыя…", прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння першага касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына, Сусветнаму дню авіяцыі і касманаўтыкі, Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Удзельнікі праекта: дзяржаўная ўстанова «Музей гісторыі горада Мінска», федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры «Аб’яднаны мемарыяльны музей-запаведнік Ю. А. Гагарына», прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі «Архіў Расійскай акадэміі навук», Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы».
З сайта: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага