Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя "Пасланняў Саборных і ды Рымлян..."

7 красавіка 2024 г. у парафіяльным доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска прайшла прэзентацыя "Пасланняў Саборных і да Рымлян: на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай: з паралельнымі месцамі», перакладзеных на беларускую мову біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Цярквы.

Э.В.Ярмоленка, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, расказала пра асаблівасці функцыянавання беларускай рэлігійнай тэрміналогіі, спынілася на пытаннях даследавання і лексікаграфавання рэлігійнай лексікі ў наш час, у прыватнасці, распавяла аб "Кароткім царкоўнаславянска-беларускім слоўніку праваслаўнай лексікі» і прааналізавала выбраныя яго складальнікамі прынцыпы перакладу царкоўнаславянізмаў на сучасную беларускую мову.

З сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

belБеларуская мова