«Купалаў Дом. Юбілейны ракурс. Вынікі круглага стала» - «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай.
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі прыняў удзел у радыёперадачы літаратурны «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, прысвечанай 80-годдзю Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, дзе расказаў пра малавядомыя старонкі жыцця класіка беларускай літаратуры і сучаснае акадэмічнае купалазнаўства.