Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Іконнікава Людміла Уладзіміраўна

Вучоны сэкрэтар інстытута літаратуразнаўства імя імя купалы
Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тэл.: +(375-17) 270-18-02
E-mail: litaratura@mail.ru

Нарадзілася 10 лістапада 1984 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. У 2007 г. на выдатна скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У 2009 г. скончыла магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2009 па 2012 г. навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа НАН Беларусі (з 2012 г. – Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі). У час вучобы прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці" ў ІПКіПК БрДТУ. У 2021 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 2024 г. прысвоена званне "дацэнт".

Працоўная дзейнасць:

  • са жніўня 2007 г. па верасень 2008 г. - намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Воўчынскай СШ Камянецкага раёна;
  • c лістапада 2012 г. па снежань 2020 г. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.;
  • c лістапада 2012 г. да канца 2019 г. узначальвала Савет маладых вучоных філіяла Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы (з 2015 г. – СМУ філіялаў Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа);
  • са снежня 2020 г. – вучоны сакратар філіяла Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Узнагароды

  • Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў НАН у намінацыі "лепшая першая навуковая праца" (2011 г.);
  • Памятны знак "У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры" (2023 г.)

Сфера навуковых зацікаўленняў:

  • гісторыя беларускай літаратуры ХХ-ХХI стагоддзяў (драматургія, проза);
  • беларуская дзіцячая літаратура.

 Публікацыі:

Аўтар звыш 60 публікацый: у беларускіх і замежных навуковых выданнях.

У тым ліку:

Манаграфія

Іконнікава, Л. У. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука: драматургія, проза, казкі: манаграфія / Л. У. Іконнікава. – Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2013. – 204 с.

Раздзелы ў калектыўных працах:

  • Іконнікава, Л. У. Георгій Марчук / Л. У. Іконнікава // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Янкі Купалы; рэдкал.: У. В. Гніламедаў, С. С. Лаўшук (навук. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 1999-2014. – Т. 4, кн. 3. – 2014. – С. 777–805.
  • Іконнікава, Л. У. Хрысціянскія матывы ў сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў Г. Марчука і А. Дударава) // Л. У. Іконнікава // Мастацкі дыялог класікі і сучаснасці: праблемы пісьменніцкага майстэрства. – Мінск, 2017. – С. 229–278.
  • Іконнікава, Л. У. Мастацкі пошук у новым стагоддзі / Л. У. Іконнікава // Рэспубліка Беларусь – 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў: у 7 т. / рэдсавет: В. П. Андрэйчанка [і інш.]. - Мінск: Беларуская навука, 2020. - Т. 7: Культура. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Тэатр. Экранныя мастацтва. Музычнае мастацтва. Літаратура. Музэі. Аматарска-мастацкая творчасць.– С. 621–626.
  • Іконнікава, Л. У. Прасторава-часавае вымярэнне беларускай і польскай літаратур: аспекты супастаўляльнага аналізу / Л. У. Іконнікава // Прасторава-часавыя вобразы ў беларуска-славянскім літаратурным дыскурсе. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – С. 89–127.
  • Іконнікава, Л. У. Сучасная беларуская драматургія: мастацкія пошукі і жанравая спецыфіка / Л.У. Іконнікава // Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / З. У. Драздова [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск, 2023. – С. 247–298.

Укладальнік:

  • Інстытут беларускай культуры: здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці : Матэрыялы Міжнар. круглага стала, прысвечанага 95-годдзю Інстытута беларускай культуры, Мінск, 10 лістапада 2017 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2017. – 116 с.
  • Краіва, К. Драматургія / Кандрат Крапіва, Андрэй Макаёнак ; уклад., камент. Л. У. Іконнікава; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. - 742 с. (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 24).
belБеларуская мова