Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі прыняў удзел у радыёперадачы “На абсягах беларускай культуры" з цыклу "Дыялогі пра культуру" з Навумам Гальпяровічам на канале "Культура" Беларускага радыё.
Тэмы размовы: асноўныя кірункі работы Цэнтра; Тыдзень беларускай культуры і мастацтваў; супрацоўніцтва з даследчыкамі з КНР; Міжнародны навуковы кангрэс "Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”; краязнаўства.
Тэкст з сайта: Kanal Kultura BR