21 мая 2024 г. у 10.00 у 302 аўд. супрацоўнікамі аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе праведзены круглы стол "Актуальныя праблемы беларускай этналогіі і антрапалогіі", прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага этнолага і антраполага Ігара Усеваладавіча Чаквіна.
І.У. Чаквін, таленавіты этнолаг (1954–2012), глыбока даследаваў праблемы паходжання і этнічнага развіцця беларусаў на аснове комплекснага аналізу фактараў фарміравання беларускага этнасу (сацыяльна-эканамічны, палітычны, канфесійны, геаграфічны і інш.).