15 мая 2024 года Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па гісторыка-культурнай спадчыне прыняў рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці аб'екту спадчыны — традыцыйнаму абраду «Тры Каралі» (6 студзеня), які існуе ў Гродзенскай вобласці, з падключэннем да катэгорыі «Б».
Матэрыялы элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыі свята "Тры Каралі"» на Гродзеншчыне" падрыхтаваны па выніках маштабнага этнаграфічнага даследавання Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры дапамозе ДУК "Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці", кансультатыўная дапамога была аказана Каліноўскай А.Т., спецыялістам па пытаннях НКС, дадзена экспертная ацэнка Валодзінай Т.В., доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Тэкст і фота з сайтаў: Упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і тг-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь