24 мая 2024 г. (пятніца) у 10:00 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, 1, корпус 1, галерэя, 2 паверх) пройдзе дзень старажытнабеларускай культуры пад назвай: «Культурная спадчына: мінулае, сучаснасць, будучыня".
Аддзел старажытнабеларускай культуры падрыхтаваў культурна-асветніцкія і адукацыйныя мерапрыемствы: 10.00 - адкрыццё выстаў: «Адрэстаўраваныя творы старажытнабеларускага мастацтва» (на выставе будуць прадстаўлены адрэстаўраваныя прадметы сакральнага мастацтва: абразы, драўляная скульптура і інш.); «Нітка асновы» (аўтарская калекцыя адзення па матывах беларускага традыцыйнага касцюма; дызайнер – Вера Комлік); «Новыя паступленні» (экспазіцыя новых паступленняў у аддзел старажытнабеларускай культуры за 2023-2024 гг.).
12:00 – круглы стол на тэму: «Актуальныя пытанні захавання і папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны".
Мерапрыемствы адбудуцца ў рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў, які з 20 па 24 мая 2024 года праводзіць Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.