Дэлегацыя з Рэспублікі Беларусь прыбыла ў Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт для ўдзелу ў Міжнародным круглым стале "Я. В. Часнякоў і Я. Н. Драздовіч як прадстаўнікі культурнага рэнесансу пачатку XX стагоддзя". Адзін з арганізатараў мерапрыемства – лабараторыя дыялекталогіі і лексікаграфіі Інстытута гуманітарных навук і сацыяльных тэхналогій КДУ.
У складзе дэлегацыі – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Вераніка Курцова, загадчык аддзела выўяленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мовазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследадванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Скварцова, а таксама член-карэспандэнт РАН па аддзяленні гісторыка-філалагічных навук, прафесар Сяргей Мызнікаў.
Тэкст і фота з сайта: Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт