22 мая 2024 г. у НАН Беларусі адбылася прэзентацыя першага тома "Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі", падрыхтаванага супрацоўнікамі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны выдаецца ўпершыню. Яе кантэнт будзе спрыяць сістэмнаму запаўненню "белых плям" у гісторыі беларускай музыкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі НАН Беларусі, аўтарытэтныя навукоўцы, а таксама і прадстаўнікі Беларускага саюза кампазітараў, Беларускага саюза музычных дзеячаў, Выдавецкага дома «Белнавука», устаноў адукацыі і культуры.
Тэкст з сайта: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі