Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам 30 мая 2024 г. правёў ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі Міжнародны круглы стол "Военная проза: истоки, эволюция, имена", прымеркаваны да васьмідзесяцігоддзя вызвалення беларускай зямлі і вызвалення горада-героя Ленінграда.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства – вядучыя вучоныя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Франціска Скарыны і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Прысутныя абмеркавалі наступныя пытанні:
1. Руская і беларуская ваенная проза: асобы.
2. Беларуская - перакладзеная - руская проза.
3. Вытокі ваеннай прозы.
4. Эвалюцыя савецкай/постасавецкай ваеннай прозы.
5. Ваенная проза і дакументальная літаратура: узаемадзеянне або палеміка?
6. Справядліва / прадуктыўна ці не супрацьпастаўленне "генеральскай" і "лейтэнанцкай" прозы.
7. Проза тых, хто не ваяваў.
8. Прагледжаныя/недаацэненыя і пераацэненыя імёны і творы ваеннай прозы.