Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Падзяка ад БДАМЛМ

У Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛІ) паступілі дакументы франтавога кінааператара-дакументаліста Вялікай Айчыннай вайны Юліяна Францавіча Доўнара.

Дакументы свайго бацькі перадала Людміла Юльянаўна Доўнар-Маліцкая — хімік-тэхнолаг, аўтар вынаходстваў і навуковых публікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Кіраўніцтва БДАМЛЮ выказвае падзяку вядучаму навуковаму супрацоўніку Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдату мастацтвазнаўства, дацэнту Кастусю Ігаравічу Рамішэўскаму за дапамогу ў паступленні дакументаў, якія маюць каштоўнасць для даследавання беларускай дакументалістыкі Вялікай Айчыннай вайны і патрыятычнага выхавання моладзі.

Тэкст з сайта: Архівы Беларусі

belБеларуская мова