Чарота Уладзімір Іванавіч
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук
E-mail: charotav@yahoo.com
Нарадзіўся 7.12.1980, у 1998 закончыў Ліцэй БДУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1998–2003) па спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія” (дыплом з адзнакай), вочную аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2003–2006). У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: “Дантэ Аліг’еры і беларуская літаратура ХХ стагоддзя” па спецыяльнасцях 10.01.01 – беларуская літаратура і 10.01.03 – літаратура народаў краін замежжа (італьянская).
У 2015 г. атрымліваў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным.
Пасля заканчэння аспірантуры ў лістападзе 2006 года быў залічаны на працу ў аддзел беларускай літаратуры ХХ ст. (цяпер – аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ ст.) на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. З 01.2009 па 4.01.2012 – навуковы супрацоўнік, а з 01.2012 па 31.10.2020 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. З 1 лістапада 2020 па 31 кастрычніка 2023 г. вучыўся ў дактарантуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, якую закончыў з прадастаўленнем рукапісу дысертацыйнага даследавання “Рэцэпцыя італьянскага мастацтва слова літаратурай Беларусі ў ХVI–XX стагоддзях”. З 1.12.2023 па цяперашні час – старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.
З 2006 па 2010 г. выконваў планавую тэму “Маральна-этычны і філасофска-эстэтычны дыялог прозы К. Чорнага ваеннага перыяду ў “вялікім” і “малым” літаратурна-грамадскім часе”.
З 2010 па 2015 г. працаваў над падрыхтоўкай 8–9 тамоў Збора твораў Івана Якаўлевіча Навуменкі ў 10 тамах.
З 2016 па 2020 г. працаваў над планавай тэмай "Рэцэпцыя беларускай літаратурнай класікі 1-й паловы ХХ стагоддзя ў Італіі".
З 2023 г. працуе над планавай тэмай "Рэцэпцыя творчасці Франчэска Петраркі ў беларускай літаратуры".
Напісаў больш за 40 літаратуразнаўчых артыкулаў, надрукаваных у навуковых часопісах і зборніках, матэрыялах і тэзісах канферэнцый; аўтар 14 мастацкіх перакладаў твораў з італьянскай мовы, апублікаваных у перыядычным друку.
Сфера навуковых інтарэсаў: параўнальнае літаратуразнаўства (у прыватнасці беларуска-італьянскія літаратурныя і культурныя сувязі), перакладазнаўства.
Манаграфія
- Чарота, У. І. Дантэ Аліг'еры і беларуская літаратура ХХ стагоддзя / У. І. Чарота; навук. рэд. С. С. Лаўшук. - Мінск: Беларус. навука, 2009. - 189 с.
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях
- Чарота, У. І. Раздзел 5. Творчасць Кузьмы Чорнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны і італьянская ваенная проза / У. І. Чарота // Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць / А. В. Вальчук [і інш.] ; навук. рэд. М. У. Мікуліч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск, 2012. – С. 266–328.
- Чарота, У. Адкрываючы класікаў (літаратуразнаўчая і крытычная спадчына І. Я. Навуменкі) / У. Чарота // Кулуарамі творчай майстэрні Івана Навуменкі / С. С. Лаўшук [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск, 2020. – C. 242–301.
- Чарота, У. І. Раздзел 7. Рэцэпцыя беларускай літаратурнай класікі першай паловы ХХ стагоддзя ў Італіі / У. І. Чарота // Беларуская літаратура ХХ– ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / З. У. Драздова [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск, 2023. – C. 322–392.
Зборы твораў
- Навуменка, І. Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 8. Янка Купала. Якуб Колас: Духоўны воблік героя: Літаратуразнаўчыя працы / Іван Навуменка; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. У. Чароты; рэд. тамы С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. – 637 с. : іл.
- У восьмы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925–2006) увайшлі літаратуразнаўчыя працы “Янка Купала” і “Якуб Колас: Духоўны воблік героя”.
Пасляслоўі
- Чарота, У. І. Я. Навуменка – крытык і літаратуразнаўца / У. Чарота // Навуменка, І. Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 8. Янка Купала. Якуб Колас: Духоўны воблік героя: Літаратуразнаўчыя працы / Іван Навуменка; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. У. Чароты; рэд. тамы С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – С. 484–515.
- Навуменка, І. Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 9. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; Змітрок Бядуля; Максім Багдановіч; Ранні Кузьма Чорны (1923–1929) : літаратуразнаўчыя працы / Іван Навуменка ; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. У. Чароты; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы.– Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 750 с. :
- Чарота, У. Адкрываючы класікаў / У. Чарота // Навуменка, І. Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 9. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; Змітрок Бядуля; Максім Багдановіч; Ранні Кузьма Чорны (1923–1929) : літаратуразнаўчыя працы / Іван Навуменка ; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. У. Чароты; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы.– Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – С. 590–612.