Выдадзены першы том «Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі».
Госці канала «Культура» (праграма "Дыялогі аб культуры") — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Галіна Цмыг і малодшы навуковы супрацоўнік аддзела Святлана Сушчэня.
Гаварылі пра:
- нацыянальную музыку Беларусі як невычэрпную крыніцу;
- анталогію, якая аб'яднала класічныя творы, новыя чытанні і лічбавыя тэхналогіі;
- папулярызацыю беларускай музыкі ва ўсім свеце.
Тэкст з сайта: Kanal Kultura BR