Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя кнігі аб франтавых кінааператарах

Першую ў Беларусі кнігу аб франтавых кінадакументалістах прэзентавалі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Унікальны даведнік расказвае аб рабоце аператараў, што стваралі відэалетапіс вызвалення Беларусі, распавялі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Канстанцін Рамішэўскі, вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: «У кантэксце ўзнікнення і шырокага выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту, якія дазваляюць генераваць уяўныя вобразы на аснове падабенства з рэальнымі людзьмі, надзяляць іх нейкімі якасцямi, што ім не ўласцівыя, пытанне аб дакладнасці і сапраўднасці кінадакументальнага кадра, які не фальсіфікаваўся, а быў асколкам рэальнасці, фрагментам рэальнасці, надзвычай важнае і цікавае».

Тэкст з сайта: Тэлекампанія СТБ (Сталічнае тэлебачанне)

belБеларуская мова