Адкуль праўда і крыўда: беларускія народныя легенды і былічкі : іл. выд. з гукавым дадат. / уклад.: А. М. Баганёва, Т.В.Валодзіна ; навук. рэд. А. І. Лакотка; глей. Г. М. Жураўлёвай. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 231 с. : іл. – (Фальклорныя скарбы Беларусі).
ISBN 978-985-08-3147-7.
У выданне ўключаны легенды і былічкі як асаблівая форма збірання, захавання і перадачы традыцыйных ведаў аб прыродзе, соцыуме, грамадстве, чалавеку. Акцэнт зроблены на запісах апошніх дзесяцігоддзяў, што выяўляе жыццяздольнасць і глыбіню памяці культуры вуснага тыпу нават у нашу тэхнакратычную эпоху. Частка з іх друкуецца ўпершыню. Пераказ сюжэта на рускую і англійскую мовы пашырае чытацкую аўдыторыю. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі.
Кніга суправаджаецца аўдыя- або відэазапісамі асобных тэкстаў, зробленымі ўкладальнікамі ў розных раёнах Беларусі, якія размешчаны на YouTube-канале.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.