18 чэрвеня у зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў працягнуты цыкл кінапаказаў "Магія кінакадра", прымеркаваны да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гледачам быў прадстаўлены вядомы ваенна-прыгодніцкі фільм "Дзяўчынка шукае бацьку".
Перад пачаткам прагляду выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Агафонава. Наталля Анатольеўна падкрэсліла ўнікальны поспех фільма, нагадала пра яго шматлікія прэстыжныя ўзнагароды, расказала пра цікавыя выпадкі падчас здымак.
Пасля прагляду гледачы разам з Наталляй Агафонавай змаглі абмеркаваць убачанае, падзяліцца ўражаннямі, выказаць меркаванні.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі