Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дзяцінства, апаленае вайной

21 чэрвеня 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося мерапрыемства “Дзяцінства, апаленае вайной», прысвечанае трагічнай гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
 
Супрацоўнікі Цэнтра пазнаёміліся з жанчынай дзіўнага лёсу, бо на сустрэчу прыйшла вязніца фашысцкіх канцлагераў Ірына Жыгімонтаўна Паўлава – старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання дапамогі былым непаўналетнім вязням фашызму “Памяць сэрца”, удзельніца ансамбля “Рэха вайны”.
 
Яна падзялілася з прысутнымі ўспамінамі аб сваім дзяцінстве, частка якога прайшла ў 18 канцэнтрацыйных лагерах.
 
Паказ патрыятычных міні-фільмаў "Дзеці вайны" нікога не пакінуў у зале абыякавым.
 
Прагучалі песні ваенных гадоў у выкананні хору "Акадэмія" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Была арганізавана выстаўка хлеба Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выстаўка кніжных выданняў, прысвечаных Вялікай Айчыннай
вайне.
 
Арганізавалі і правялі мерапрыемства старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваўмастацтвазнаўства, дацэнт Я.У. Голікава-Пошка, навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Н.С. Казачкова.
 
belБеларуская мова