У Тамбоўскай духоўнай семінарыі 26 чэрвеня 2024 гады пачалася V Усерасійская Феафанаўская тэолага-педагагічная канферэнцыя. Сярод удзельнікаў – духавенства, афіцыйныя асобы, педагогі і студэнты з 15 рэгіёнаў краіны, а таксама запрошаныя госці з Беларусі.
У цэнтры ўвагі дакладчыкаў пытанні захавання духоўных традыцый, актуальныя праблемы праваслаўнай педагогікі і антрапалогіі, сацыялогіі, гісторыі і тэорыі царкоўнага мастацтва, літургікі, місіянерскай і духоўна-асветніцкай дзейнасці Рускай праваслаўнай царквы ў гісторыі і сучаснасці.
На пленарным пасяджэнні з дакладам “Вывучэнне і выданне праваслаўнай кніжнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь" выступілі і прадстаўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Паляшчук Наталля Вікенцьеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, і Ярмоленка Эльвіра Валер'еўна, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы.
Тэкст і фота з сайта: Тамбоўская мітраполія. Руская праваслаўная царква (Маскоўскі патрыярхат)