2 ліпеня 2024 года ў Глыбокім адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына на гісторыка-культурнай карце Беларусі».
Навуковы форум быў прымеркаваны да 610-годдзя з дня нараджэння Глыбокага, 80-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Урачыстае адкрыццё канферэнцыі прайшло ў раённай гімназіі, а потым прадоўжылася работа па секцыях у гісторыка-этнаграфічным музеі і раённай бібліятэцы.
Удзел у працы канферэнцыі прынялі намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч, ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна, акадэмік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, загадчык аддзела біяхіміі і біятэхналогіі раслін Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук Уладзімір Рашэтнікаў, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце і літаратуры НАН Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, загадчыца аддзела тэатральнага мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, дацэнт Вераніка Ярмалінская, выкладчыкі гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама, педагогі школ горада і раёна, навучэнцы.
Тэкст і фота з сайта: Веснік Глыбоччыны