Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Выстава “Сімвалы, атрыбуты і алегорыі"

У Нацыянальным мастацкім музеі стартавала экспазіцыя "Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII–XIX стст.", якая прапануе наведвальнікам знайсці сакральныя сімвалы.

Спецыялісты падзялілі выставу на 4 тэматычныя раздзелы і прапануюць навуковы арт-квэст: разгледзець атрыбуты і разгадаць алегорыі ў малюнках Маці Божай, Ісуса Хрыста, яго вучняў і паслядоўнікаў. У зале кульмінацыі - дзяржаўныя дзеячы і духоўнікі. І тут не без таемных сэнсаў.

Сваю калекцыю прадставіў і Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы, якія рэдка даступныя гледачу: Маці Божая Бялыніцкая, Святы Аўгусцін і царскія брамы канца XVI стагоддзя.

Тэкст з сайта: БТ (Беларускае тэлебачанне)

Фота з сайта: Belarus.by

belБеларуская мова