Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Высокія арбіты грамадзянскасці

Міжнародная навуковая канферэнцыя «“Высокія арбіты грамадзянскасці”: гісторыя, лёс, асоба: да 80-годдзя члена-карэспандэнта НАН Беларусі С. С. Лаўшука» прайшла 30-31 ліпеня ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Вядучыя вучоныя абмеркавалі наступныя тэмы: С. С. Лаўшук – вучоны, грамадскі дзеяч, арганізатар навукі; беларуская драматургія: гісторыя, актуальны стан, перспектывы развіцця; праблемы сучаснай гуманітарнай навукі: культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты; айчыннае літаратуразнаўства ў духоўным і сацыякультурным кантэксце ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя: кантакты, паралелі, палеміка, узаемадзеянні і ўплывы; нацыянальная літаратурная класіка: вектары навуковага даследавання; Вялікая Айчынная вайна як аб’ект літаратурнага адлюстравання; пытанні захавання духоўнай спадчыны: тэксталогія, выдавецкая дзейнасць, музеялогія, архівазнаўства, бібліятэчная справа; юбілейныя даты – 2024: постаці, падзеі, творы. Па выніках навуковага форума запланавана кніжнае выданне.

belБеларуская мова