Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэс-канферэнцыя

2 жніўня 2024 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Павышэнне філалагічнай культуры беларускага грамадства".

У якасці спікераў на прэс-канферэнцыі выступілі: дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, загадчык аддзела тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Алена Васілевіч.

Навукоўцы прадставілі найважнейшыя праекты, якія спрыяюць павышэнню філалагічнай культуры беларускага грамадства і паляпшэнню філалагічнай сітуацыі ў краіне, адказалі на шматлікія пытанні журналістаў.

belБеларуская мова