31 ліпеня 2024 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася сустрэча вучонага сакратара цэнтра Міцкевіч В.У., дырэктара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Капылова І.Л. і дырэктара філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Саверчанкі І.В. . з загадчыкам лабараторыі філалогіі і культуралогіі Комплекснага навукова-даследчага інстытута імя Х.І. Ібрагімава Расійскай акадэміі навук (Рэспубліка Інгушэція) Махаевым М.Р.
Падчас сустрэчы вучоныя абмяняліся інфармацыяй аб навуковых напрамках, якія рэалізуюцца ў арганізацыях, падзяліліся вопытам правядзення даследаванняў у галіне мовы, літаратуры і культуры, вызначылі перспектывы супрацоўніцтва. У выніку сустрэчы быў падрыхтаваны праект дагавора аб супрацоўніцтве паміж навуковымі ўстановамі.