Першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Бараноўскі і навуковы супрацоўнік аддзела экалогіі традыцыйнай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Вера Міцкевіч 10 кастрычніка прынялі ўдзел у прэзентацыі тэматычнага нумара «Беларускага гістарычнага часопіса», прысвечанага 100-годдзю палітыкі беларусізацыі. Прэзентацыя адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.