АДДЗЕЛ МУЗЫЧНАГА МАСТАЦТВА І ЭТНАМУЗЫКАЛОГІІ
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
імя Кандрата Крапівы
Аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі – адзін з найстарэйшых у інстытуце. Яго дзейнасць узыходзіць сваімі каранямі да сектара мастацтвазнаўства створанага ў 1957 годзе Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. У якасці самастойнай структурнай адзінкі аддзел існуе з 1960 года і мае свае навуковыя традыцыі. Яго дзейнасць развівалася ў двух кірунках – фундаментальныя даследаванні прафесійнай музыкі і даследаванні народнай музычнай творчасці.
Загадчык аддзела: Гарбушына Ірына Леанідаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
У аддзеле працуюць:
Прозвішча, імя |
Пасада |
Вучоная ступень |
Галоўны навуковы супрацоўнік |
доктар мастацтвазнаўства, прафесар |
---|---|---|
Старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт |
|
Навуковы супрацоўнік |
|
|
Малодшы навуковы супрацоўнік |
|
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці аддзела
У сферы музыкі акадэмічнай традыцыі:
-
праблемы музычнай культуры і гістарычнай пераемнасці
-
праблемы сучаснага музычнага мыслення і сучаснай беларускай музыкі
-
музычны тэатр
-
сакральная праблематыка
-
тэорыя выканальніцкага мастацтва
-
праблемы ўзаемадзеяння ўсходніх і заходніх традыцый у акадэмічнай музыцы
У сферы этнамузыкалогіі:
-
гісторыка-стылявыя і сістэмна-тыпалагічныя даследаванні беларускіх этнамузычных традыцый
-
музычная рэгіяналістыка і археалогія
-
сацыя-псіхалагічная праблематыка вывучэння вуснатрадыцыйнай музычнай культуры беларусаў
-
захаванне і папулярызацыя аўтэнтычных форм беларускага музычнага фальклору