20 лістапада 2024 года ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову".
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі РІКК БДУ і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
З дакладамі, прысвечанымі тэарэтычным і практычным аспектам акрэсленай праблемы, выступілі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, загадчык сектара камп'ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа В. А. Кошчанка, дацэнт кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта А. М. Букатая, галоўны рэдактар выдавецтва "Восточная культура" А. Багушевіч.
Тэкст і фота з сайта: Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя