Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол у Талачыне

У Талачыне ўшанавалі памяць знакамітага земляка— мовазнаўцы Аркадзя Жураўскага.

19 снежня 2024 года на базе раённай бібліятэкі адбыўся круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Жураўскага.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Коласа« Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў, супрацоўнікі гэтай установы Валянціна Русак, Наталля Паляшчук, Эльвіра Ярмоленка, намеснік старшыні Талачынскага райвыканкама Алена Бомберава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Курпан, дырэктар Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Пікулік, супрацоўнікі бібліятэкі, педагогі і навучэнцы гарадскіх школ.

Памяць Аркадзя Жураўскага ўшанавана у Інстытуце мовазнаўства мемарыяльнай таблічкай, устаноўленай каля дзвярэй кабінета, у якім ён працаваў.

Тэкст і фота з сайта: Наша Талачыншчына

belБеларуская мова