23 снежня, Мінск /БелТА/. Унікальны выставачны праект "Расія — Беларусь. Перакрыжаванне лёсаў" прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі, перадае карэспандэнт БелТА.
Гэта сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея і Дзяржаўнага Рускага музея. У яго ансове — ідэя аб гістарычнай культурнай агульнасці дзвюх сучасных суверэнных дзяржаў, Расіі і Беларусі, унікальнасці і адзінства, аўтэнтычнасці і ўзаемаўплываў у прасторы культуры. Выставу 14 верасня прэзентавалі ў Мармуровым палацы Дзяржаўнага Рускага музея ў рамках юбілейнага Х Міжнароднага Санкт-Пецярбургскага форуму аб'яднаных культур.
Ва ўрачыстым адкрыцці выставы прыняў удзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка.
Тэкст і фота з сайта: БелТА. Беларускае тэлеграфнае агенцтва