Прафактыў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў асобе Алены Паўлавай прыгожа і творча павіншаваў сваіх калег з надыходзячым Новым годам і падрыхтаваў для іх святочны канцэрт.
Перад калектывам выступіў дырэктар Цэнтра Аляксандр Лакотка Ён пажадаў калегам прафесійнага росту, развіцця творчага патэнцыялу, удачы ва ўсіх пачынаннях і вялікіх перамог.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі супрацоўнікі цэнтра, але і іх дзеці, а таксама аспіранты з Кітая.
Гледачы атрымлівалі асалоду ад жывога выканання любімых сэрцу песень, падпявалі артыстам і танцавалі разам з імі.