У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук прадставілі тры альбомы новай серыі «Фальклорныя скарбы Беларусi». Прэзентацыя адбылася 20 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Атмасферу беларускай аўтэнтыкі ўзмацнялі выстава выцінанкі і выступленне фальклорнага гурта «Стажары». Што тычыцца ідэі новага выдання, то яна належыць старшыні Прэзідыума НАН, акадэміку Уладзіміру Гусакову.
Па словах Т. Валодзінай, праца над праектам пачалася ў канцы 2023 года. І сёння публіцы прадставілі тры першыя альбомы з новай серыі: «Адкуль праўда і крыўда»: беларускія народныя легенды і былічкі», «"Добрая прыказка як да мяшка прывязка": беларускія прыказкі з рускімі і англійскімі адпаведнікамі», «"Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца": беларускія замовы». У першы і трэці альбомы ўвайшлі запісы з фальклорных экспедыцый вучоных НАН за апошнія 25 гадоў. Альбом пра беларускія прыказкі і прымаўкі стваралі па кніжных крыніцах.
Тэкст з сайта: Агенцтва «Мінск-Навіны»