00:18 – Анонс
01:55 — На планеце — больш за 7 тысяч моў. Чаму да сярэдзіны гэтага стагоддзя палова з іх можа знікнуць, і што дапамагае мовам выжываць?
02:55 — «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» на аснове электронных баз ствараюць у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Што ён сабой уяўляе?
05:32 — Электронную версію Беларускай энцыклапедыі стварылі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Якую інфармацыю змяшчае рэсурс, і чым ён унікальны?
07:29 — Лічбавыя тэхналогіі ў адукацыі
08:00 — Адукацыйны комплекс «Цуды з праявамі» — як ён дапамагае вывучаць фразеалагізмы?
10:23 — Штучны інтэлект для распазнавання старабеларускіх друкаваных тэкстаў з выявы прымяняюць у Інстытуце мовазнаўства. Якія вынікі і планы на будучыню?
12:29 — Галасавы беларускамоўны асістэнт "Алесь" - аналаг "Алісы" і "Сіры". Што ён можа?
13:51 — Штучны інтэлект для стварэння песень: вопыт прымянення і перспектывы метаду.
16:56 "Словы дня», «Разумны святлафор», "Трэнажор для вачэй"! У Мінскім гарадскім тэхнапарку ўзнагародзілі пераможцаў гарадскога этапу рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Пераможцы атрымалі ўзнагароды, у тым ліку ад РУП «Белтэлекам».