Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Вучоны спазнае любую праблему і сфармулюе даследчую тэму»

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 20 лютага 2025 г. адбылася творчая сустрэча вучоных-мовазнаўцаў з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 140 г. Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна» і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Арганізацыя дыялогу з моладдзю аб роднай мове як найважнейшым элеменце нацыянальнай культуры прайшла пад дэвізам «Вучоны спазнае любую праблему і сфармулюе даследчую тэму».

Падчас сустрэчы загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук В. П. Русак пазнаёміла прысутных з новымі выданнямі («Слоўнік беларускай мовы», «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Граматычны слоўнік назоўніка»), якія выйшлі ў 2024 годзе ў выдавецтве «Беларуская навука».

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова